Даведачны цэнтр Scribble Maps
Змяніць мову

Змяніць напрамак пунктаў лініі/мяжы на адваротны - "Line > Reverse Points"

Пры змяненні парадку пунктаў на адваротны пачатковы і канчатковы пункты мяняюцца месцамі.

Нататка: Трансфармацыя не будзе бачная, калі лінія/мяжа не аформлена стрэлкамі аднаго напрамку (гл. Варыянт 2).

 

Абярыце варыянт 1 або 2

Існуе 2 варыянты змены напрамку пунктаў на адваротны:

  • Варыянт 1 - для ліній/межаў без стрэлак.
  • Варыянт 2 - для ліній/межаў са стрэлкамі.
 

(Варыянт 1) - для ліній/межаў без стрэлак

  1. На верхняй панэлі інструментаў абярыце Інструмент малявання.
    Хуткая клавіша: Або вы можаце націснуць на клавіятуры клавішу "D".
     
  2. У Выгляд карты націсніце і перацягніце, каб намаляваць лінію.
     
  3. У верхняй частцы панэлі Пласты націсніце на значок шасцярэнькі і гаечнага ключа Toolbox.
    З'явіцца акно з параметрамі Асноўныя аперацыі і Убудова.
     
  4. Пад загалоўкам "Трансфармацыя" > падзагаловак "Лінія" націсніце на спасылку: "Змяніць парадак пунктаў на адваротны".
     
  5. Пад загалоўкам "Select Overlay" націсніце на кнопку: "Вылучыць".
     
  6. Націсніце на створаную вамі лінію.
     
  7. Націсніце на кнопку: "Змяніць парадак пунктаў на адваротны".
     
  8. У правым верхнім куце акна Toolbox націсніце на кнопку "X", каб закрыць акно.
    У Выгляд карты здаецца, што лінія засталася ранейшай, але парадак пунктаў быў зменены на адваротны.
 

(Варыянт 2) - для ліній/межаў са стрэлкамі

  1. На верхняй панэлі інструментаў абярыце Інструмент малявання.
    Хуткая клавіша: Або вы можаце націснуць на клавіятуры клавішу "D".
     
  2. Справа ад Line Colour Picker націсніце на стрэлкі ўверх/уніз, каб абраць таўшчыню лініі. Вы таксама можаце ўвесці лічбу.
     
  3. Справа ад выбару таўшчыні лініі націсніце на бягучы стыль лініі.
    Вы ўбачыце выпадальнае меню, у якім можна абраць новы стыль лініі.
    Абярыце стыль лініі са стрэлкамі аднаго напрамку.
     
  4. У Выгляд карты націсніце і перацягніце, каб намаляваць лінію.
    Нататка: Калі стрэлкі не бачныя, выдаліце лінію і пачніце працэдуру спачатку. Калі дойдзеце да кроку выбару таўшчыні лініі, абярыце большую лічбу.
     
  5. У верхняй частцы панэлі Пласты націсніце на значок шасцярэнькі і гаечнага ключа Toolbox.
    З'явіцца акно з параметрамі Асноўныя аперацыі і Убудова.
     
  6. Пад загалоўкам "Трансфармацыя" > падзагаловак "Лінія" націсніце на спасылку: "Змяніць парадак пунктаў на адваротны".
     
  7. Пад загалоўкам "Select Overlay" націсніце на кнопку: "Вылучыць".
     
  8. Націсніце на створаную вамі лінію.
     
  9. Націсніце на кнопку: "Змяніць парадак пунктаў на адваротны".
     
  10. У правым верхнім куце акна Toolbox націсніце на кнопку "X", каб закрыць акно.
    У Выгляд карты вы ўбачыце, што напрамак стрэлак змяніўся на адваротны.
     
 

Звязаны артыкул

Паставіць маркер на зададзенай адлегласці на лініі/мяжы - "Лініі > Адл. уздоўж лініі"

 
 

Апошняе абнаўленне